Торба-Шоў наведала Магілёў!

8 ліпеня мы накіраваліся ў абласны цэнтр, знакаміты не толькі суровымі львамі і пяшчотным марозівам, але й неверагоднымі гістарычнымі фактамі. Напрыклад, ці помніце вы з курса школьнай гісторыі, што Магілёў паспеў пабываць нават сталіцай Расійскай імперыі?!
👑
Ну ладна, гэта – справы даўно мінулых дзён, а вось прама ўчора горад на Дняпры зрабіў сур’ёзную заяўку на пераўтварэнне ў сталіцу торба-каралеўства. Бо да нас прыйшло столькі людзей, колькі не было яшчэ ні ў адным горадзе: цэлых 18 чалавек!
😍
Зноў і зноў дзякуем за сардэчны прыём Цэнтру Кола (@centr_kola) і асабіста — Дзянісу і Віталю Васільковым (@vasilkov, @vitalivassilkov) 💙