Праект Торба Шоу едзе ў Магілёў!

На нашым майстар-класе вы без швейнай машынкі пашыеце сабе файную і надзейную экаторбу і даведаецеся, чаму так важна ёй карыстацца. А таксама дазнаецеся, як сартыраваць смецце, чаму пластык бывае небяспечным, што можна зрабіць, каб захаваць нашу планету, і ўвогуле зададзяце любыя пытанні экалагічнага кшталту.

Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторб мы прывязем з сабой.

Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы (https://goo.gl/forms/DsLbDR60li7QVgh93) і прыхапіць колькі рублёў для фры данэйшн.

8 ліпеня | 12:00 — 15:00