Інфармацыйная сустрэча ArtPlatform 2018/2019 ў Магілеве

28 чэрвеня ў цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) а 19-й гадзiне адбудзецца інфармацыйная сустрэча па адукацыйнай праграме ArtPlatform 2018/2019 для менеджараў культурных і сацыяльных праектаў, якая рэалізуецца супольна Еўрапейскім культурным фондам (European Cultural Foundation, Амстердам) і Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск). Сустрэчу правядуць прадстаўнікі арганізатараў і былыя ўдзельнікі ArtPlatform.

Мэта праграмы – судзейнічаць прафесійнаму развіццю беларускіх менеджараў культурных і сацыяльных праектаў, накіраваных на дасягненне пазітыўных грамадскіх зменаў сродкамі культуры.

Тэматыка лекцый і практычных заняткаў уключае наступныя пытанні: стратэгічнае планаванне; распрацоўка, прасоўванне і ацэнка культурных праектаў; прыцягненне рэсурсаў для рэалізацыі праектаў; устойлівае развіццё арганізацый; кіраванне чалавечымі рэсурсамі; роля культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнні сацыяльных праблем; міжрэгіянальнае і міжнароднае культурнае супрацоўніцтва і інш. Удзельнікі таксама атрымаюць мажлівасць усталяваць новыя кантакты дзеля рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі і на міжнародным узроўні.

У якасці выкладчыкаў праграмы ArtPlatform 2018/2019 выступяць тэарэтыкі і практыкі з Беларусі і замежжа. Працягласць праграмы: сем выязных сесій ў перыяд з верасня 2018 г. па верасень 2019 г. Кожная сесія складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама дае магчымасці знаёмства з працай розных ініцыятыў і арганізацый. Працоўныя мовы – руская і англійская (з перакладам). Удзел – бясплатны.

Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове. Дзеля ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўненую анкету і матывацыйны ліст. Асноўныя крытэры: абгрунтаванасць заяўкі, наяўнасць вопыту рэалізацыі культурных і/або сацыяльных ініцыятыў, вопыт міжсектарнага ўзаемадзеяння.

Прыём заявак ажыццяўялецца да 1 ліпеня 2018 года па электронным адрасе ArtPlatform2018.19@gmail.com. Будзем радыя адказаць на вашы пытанні: ArtPlatform2018.19@gmail.com

Спасылкі на анкеты:

на беларускай мове https://drive.google.com/file/d/1gClHpLbnQ38PMBUOEb1TDT1UnZDfMpBA/view

на рускай мове https://drive.google.com/file/d/1QeixIyHa8SJ3r4HVCtbee5Ql6OLr2wup/view