Цікавая лекцыя-прэзэнтацыя пра БНР у Магілёве

🎓 22 траўня (аўторак) гісторык Уладзімер Ляхоўскі й выдавец Валер Булгакаў правядуць лекцыю-прэзэнтацыю на тэму “Беларуская Народная Рэспубліка: самая праўдзівая гісторыя”.

Удзельнікі сустрэчы пабачаць каля 300 малавядомых фатаздымкаў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР, у тым ліку партрэты ейных дзеячоў, граматы, адозвы, міжнародныя акты, карты, пячаткі, пашпарты, паштоўкі, маркі й візытоўкі. Будуць раскрытыя такія тэмы, як:
войска, замежныя місіі ды культурная палітыка БНР.

📖 Таксама будуць прадстаўленыя сьвежыя кнігі й часопісы ад выдавецтва “ARCHE».

⏰Калі:
22 траўня (аўторак)
пачатак а 19:00

⛳ Дзе:
г. Магілёў
прастора «Кола» (зав. Чкалава, 16)

Уваход вольны!

* * * * * * * * * * * * *

☎ Даведкі па тэлефоне:
(29) 550-79-69

Сайт: arche.by