Грамадзкая дыскусыя «Праская вясна 1968»

Грамадзкая дыскусыя «Праская вясна 1968. Вацлаў Гавэл і вызначальная моц маральнага выбару на карысьць дэмакратыі і Эўропы» пройдзе 11 траўня ў Цэнтры «Кола».

Сьпікерамі выступяць намесьнік Амбасадара Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Павал Бучэк і Дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў Пётр Рудкоўскі. Вядоўца — Алесь Лагвінец.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/ePIXuNj5SiAXsCMl1

Дыскусыя прымеркаваная да Дня Эўропы, што адзначаецца 9 траўня як дзень міру і адзінства эўрапейскіх краінаў. Абмеркаваньне будзе мець фокус на параўнаньні досьведу Чэхіі і Беларусі.

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1134842716658298/

Мерапрыемства ў VK: https://vk.com/praskajaviasna