Зміцер Кустоўскі на Коле 05.04

Пісьменнік-пачатковец Зміцер Кустоўскі завітае ў родны горад, каб прэзентаваць «Прытулак» – кнігу пра эміграцыю і ўцёкі ад самога сябе.

Малады эмігрант не можа разабрацца ў сваім унутраным свеце. Выдуманыя хімеры ледзь не разбураюць галоўнага героя. Ягоная барацьба – гэта барацьба з самім сабой. Што ў выніку? Аўтар не шкадуе героя – кідае яго ў самыя неверагодныя сітуацыі, прымушае рабіць неабдуманыя крокі, і ў рэшце рэшт здаецца, што выратоўвае… Адкуль ён і куды рухаецца? Гэтае і другія пытанні міжволі паўстаюць пры чытанні твора.